Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кажуць, мова мая памірае

Кажуць, мова мая памірае,
Але верыць я ў то не хачу.
Беларусь, кажуць, век аджывае –
Зубы сцісну я і прамаўчу.

О, мова мая! Ты – як сонца,
Бо ты свеціш жыццё ўсё мне.
Я цябе ўслаўляю бясконца,
Гімны гучна спяваю табе.

Мілагучная і непаўторная,
Даняслі праз вякі нам цябе.
Адзіная наша і родная,
Я хачу, каб гучала й цяпер
Ты ў кожным кутку Беларусі,
Каб народ шанаваў зноў цябе
І казаў: “Мовы не адракуся,
Бо яна – мая радасць, мой смутак, мой хлеб”.

Няхай вырвуць мне сэрца, паставяць пад кулю,
За Радзіму няхай мяне будуць страляць –
Я не здраджу табе, бо бясконца люблю я.
Паміраючы, буду цябе ўслаўляць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кажуць, мова мая памірае - Аляксандра Крыловіч