Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё жыццё пакутай стала

Маё жыццё пакутай стала,
Хажу па схіле небакрая.
Сустрэч шукаю – іх няма,
Няма ні шчасця, ні жыцця.

А думкі толькі аб табе,
І ўсе трывожаць душу мне.
Адчай, трывога, сум і боль,
Жадаю толькі я спакой.

У галаве – адзін туман,
Магчыма гэта ўсё падман.
Спадзяюсь я на каханне,
Не жадаю катавання.

Я ўпэўнены – кахаю,
Аб табе я толькі мару.
Не жадаю больш нікога,
Вось такая мне дарога…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маё жыццё пакутай стала - Міхал Будаеў