Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё жыццё ты чакала

Усё жыццё ты чакала, ліліся слёзы на вецер,
Як ручаі забыцця праз сэрца, воля растала…
У сабе ўжо сіл не было, каб выбраць усходы наверх –
Надзея схаваная на апошні паверх.

Чапляючы новыя перашкоды абалонку прадрала,
Цела вельмі слабое – боль не дае ёй спакою…
Яшчэ засталося ледзь-ледзь і свабода!
Толькі б сэрца стрымала – яно ільвінага роду…

Усё вышэй і вышэй, і мэта блізка ўжо,
Праз цемру цяжка ісці – але ў дарозе даўно,
І сэрца б’ецца крывёю, дзярэ ўсё цела на часткі…
Яна больш не чалавек – гэта толькі астаткі…

“Чаму так, што здарылася?” – яна не зразумее,
Бо шлях ўжо пройдзены, а сэрца усё роўна дранцвее…
Няўжо цемра збіла яе?.. і смерцю падзьмула…
Заплюшчыліся вочы – яна на вечна заснула.

Пошукі шчасця – навошта сыходзіць з дарогі?
Ёсць у кожнага шлях, правадыр – нашыя ногі,
Цемра цягне да смерці і пакуту прыносіць,
Чалавечая натура – толькі стогне і просіць…

20 ліпеня 2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усё жыццё ты чакала - Сяргей Творца