Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё — Чалавеку!

Прысвячэнне: “Любай жонцы на нараджэнне нашага сына”

Паглядзі як святло з тых маленькіх вачэй
бруіцца душы, што шырэй за Сусвет.
Праз мукі, праз стому бяссонных начэй…
жанчыны – творцы больш, чым планет!

Сузор’і перад тайнай любві
маршуюць пачцівым парадам адвеку:
не плоці – ад плоці, не кроў – ад крыві,
але ад кахання – жыццё Чалавеку…

Кілатонны пачуццяў на вёрстах гадоў:
радасці, расчараванні, каханне –
душа ў душу, і зноў –
новага жыцця прарастанне…

Няспынна круціцца Зямлі шар –
усё мінае сваёй чаргой.
Нязменна аднак: мы – адна душа!
Ад веку да вечнасці я з табой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццё — Чалавеку! - Алег Нагорны