Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві

“Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві”
Леанід Дранько-Майсюк
“Паэтаграфічны раман”

Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві.
Мне прапаноўваюць лекі: віно і каханне.
А выбіраю я вершы, душой, што крывіць!
Гэта маё безназоўнае выратаванне.

Не называю каму, для чаго і нашто
Вершы запісаны з думак, пачуццяў і стрэсаў.
Як перасаджана кветка ў другое кашпо,
Гэтым змяніўшы жыццё, ды насуперак лёсу.

Сум падкрапляю самотай у дзённым жыцці.
Тут не атрута, а нейкае суіснаванне.
Час застывае, ці крыху марудней ляціць…
Добры мой сум, яму дзякуй за ўсе вершаванні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві - Таццяна Пратасевіч