Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На белым палатне зімы

На белым палатне зімы,
Дзе дрэў графічныя карункі,
Сябе саміх шукаем мы,
Нібыта лёсу падарункі.

І заканчэння не відно
Ў мігценні гэтым адмысловым,
І тчэцца лёсу палатно
На чыстым аркушы зімовым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На белым палатне зімы - Навум Гальпяровіч