Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На белым свеце

Народзіны.
Крокі.
Палёт.
І далеч,
Дзе мары і сонца.
Хвіліна.
Гадзіна.
Дзень, год…
А далей? А далей
Бясконцасць.
Штохвіля,
Штодзень
І штогод.
Пачатак.
Канец.
Пачатак.
Нібыта ідзеш на ўсход,
А вечна прыходзіш
На захад…

11.06-01.08.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На белым свеце - Мікола Ляшчун