Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нібы той кот

Нібыта той кот
Спачатку спужаешся,
Потым агледзешся
нарэшцэ прылашчысся,
Кіпці ўсадзіўшы ў бок.
Авалодаеш з часам
Усеагульнай увагай,
І нібыта з павагай
Глядзець будзеш у рот
Каб атрымаць чарговую ласку.

У зручнасці моманту
Ад пяшчоты
Якая ўжо горш за гаротнасць
У фоне уласнага рогату
Два крокі за адваротнасць
Пакінеш у тлуме мяне.

Адзін на адзін з шалёнасцю
Прыкрасці думак, ідэй,
Нянавісці да навакольнага,
Сярод спачувальных людзей,
Ратунак якім змагу здабыць я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нібы той кот - Вольга Турмовіч