Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Нібы апалая лістота

Нібы апалая лістота
Пачуццяў жоўтыя сляды…
А побач цемрыва і слота
Без той, каго ня бачыў ты…

Без раставанняў і спатканняў,
Світанкаў разам і начэй..
Без словаў шчырых і вітанняў,
І ейных як агонь вачэй…

А лісце ўсё кружляе-таньчыць
Напару з ветрыкам між зор,
Жыццё — кіно, якое лашчыць
Падманам сэрца бы актор..

Мінае час, а лісце з намі
Як з намі памяць з веку ў век
Гуляе з смерцю і багамі
Бо так задумаў чалавек

Калі найперш прамовіў “маці”,
Пасля “Радзіма”, “Гонар”, “Край”
І толькі не казаў ён пра каханне
Бо сам кахаў, бо сам ствараў

Свет бел-чырвона-бела вольны,
Убраны дыванамі мар…
А недзе ў восені павольна
Пачуццяў паміраў пажар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нібы апалая лістота - Павел Гаспадыніч