Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Гадзінай шарай, нібы ў Леце

Гадзінай шарай, нібы ў Леце,
канаў і дол, небасхоў,
і раптам – вызарыла ў свеце,
я думала, што гэта вецер,
а гэта ты была, Любоў!

Я помню позірк навальніцы
і гуд далёкіх перуноў
і ліўняў шум над доляй ніцай,
і смагу – век не наталіцца,
а гэта ты была, Любоў!

О, як я прагла той сустрэчы
у плыні дзён, у лёце сноў!
Я думала, мне шаль на плечы
накінуў летні сіні вечар,
а гэта ты была, Любоў…

З кнігі “ПЛАЧ ПА АНЁЛУ” , Мн, “Логвінаў”, 2004

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гадзінай шарай, нібы ў Леце - Людміла Паўлікава-Хейдарава