Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер выпусціў, нібы са жмені

Вецер выпусціў, нібы са жмені,
падхапіў зноў і злосна кінуў
на халодную шыбіну мокрую
лісцяў некалькі.

На зямлю ўсё апала. Толькі
ліст адзіны прыстаў кляновы,
і адтаяў, здаецца, ад чырвані
холад шыбіны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вецер выпусціў, нібы са жмені - Мікола Аляхновіч