Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бялюткіх пялёсткаў тугою шыпшыннай

Бялюткіх пялёсткаў тугою шыпшыннай,
Водарам чэрвеньскім пругкіх мураў,
Кліча, чакае вяртаньня радзіма,
Край, што з калыскі жывіў ды люляў.

Край балацянны, лясны, баравы!
Продкаў курганных блакітны палын!
Шмат тут аддалася працы сялянскай!
Шмат на вяках адлілося крыві!

Як не адвернеш часіны ліхое,
Узбоч не аб’едзеш, уздоўж, наўпраскі…
Гэтак жа з намі, Радзіма ды мова,
Куток, да якога душой прараслі.
-30.5.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бялюткіх пялёсткаў тугою шыпшыннай - Міхась Карцялёў