Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора…

І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага узора
Цьвяток радзімы васілька.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Слуцкія ткачыхі - Максім Багдановіч