Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЛЫЯ ШВАКШТЫ

Пяюць хвалі вясковага мора,
Шматкі пены ля берага круціць.
Месяц свеціць агеньчыкам хворым
і цяпла да світання не будзе.

Спяць у цемры дзіравыя сеці
і чакаюць улоў плямы-чоўны.
Ноч маленькімі зоркамі меціць
Бераг пенай застужанай роўна.

Будзе дзень новы – будзе і ежа,
Сонца птушкай на хвалях заб’ецца.
Сум прагоніць у бок старой вежы,
Дабрынёй, як вясёлкай пральецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАЛЫЯ ШВАКШТЫ - Сяргей Брандт