Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так! Пад ценем вясла

Так! Пад ценем вясла
утрапёнай вады вуркатанне,
пеннай бурбалкі ўсхліп, –
так! Пад ценем вясла –
цень на дне, цень, стракаты ад сонца,
ад кропак і косак маўчання,
трывання,
працяжнікаў, клічнікаў перасцярогі,
ад строгіх фігур дапушчэння,
здзяйснення,
здзіўлення,
ад вектараў сілы,
што ў наступ ідзе без адхлання,
перамагае і нішчыцца
паўзаю раўнавагі…
Так! Пад ценем вясла –
праз дзень неадчэпны вяслую.
Бераг далёка.
He менее ў сэрцы адвагі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Так! Пад ценем вясла - Міхась Стральцоў