Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Зорны аазіс

Ноч ідзе, пастукваючы кіем,
Па бязлюднай чуйнай цішыні.
Цень двароў, самотныя агні,
Крокі, нетаропкія, цяжкія.

Там трывожна хмурыцца мужчына,
Тут – жанчына… Горад ціха спіць.
Ноч дае засмяглым душам піць,
Ноч дае кароткі адпачынак.

Прыйдзе дзень, узніме хмары пылу.
Караван пацягнецца далей.
Покуль ззяе ў небе Вадалей –
Спіце, людзі! Піце, піце сілу!

Ноч ідзе, пастукваючы кіем…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зорны аазіс - Уладзімір Чараўхін