Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маленькі мураш прапаўзае

Маленькі мураш прапаўзае
Па камні замшэлым, старым.
Ці думае ён альбо марыць
Аб тым, што прайшло, аб былым?

А, можа, усе думкі заняты
Клапотай аб працы цяжкой?
І бегаць ён будзе заўзяты,
Бо дзень працячэ ўраз ракой?.

Ды толькі не ведаюць людзі,
Аб чым жа ўсё ж думаў мураш.
Бо дзень новы прыйдзе, і будзе
Ён светлы і чысты, наўсцяж…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маленькі мураш прапаўзае - Гануля Саладкевіч