Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Шлях да зораў

Я памятаю: кожны дзень ў летуценнях
Я падаў уніз з высокага абрыву.
І прачынаўся ў адно імгненне,
Калі падняцца не хапала сілы.

І гэтым летуценнем пакалечаны,
Гляджу як уцякаюць птушкі ў вырай.
Як быццам бы не цэлы, а абсечаны,
І не хапае мне за спінай крылаў.

Хачу забыцца, ды не забываецца,
Хачу напіцца – не дапамагае.
Хапаю за жыцце, яно кусаецца
І прагне падштурхнуць мяне да краю.

І кожны дзень з дзяцінства, як пазначаны,
Я не магу на месцы заставацца,
Я бачу шлях, што зорамі асвечаны,
А не хапае сілы, каб падняцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шлях да зораў - Міхась Бацян