Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У гушчарах

У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку ўзару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь!

І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не чужыя варожыя сілы,
Толькі ты нас вядзеш да зары.

І мы верым – яна разгарыцца,
Ўстане зноў над краінаю дзень,
Бо ня стане змагар, не скарыцца
У нядолі ніколі, нідзе.

Хмараў дым над абшарамі тае,
Вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У гушчарах - Аўтар невядомы