Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У восеньскай журбе

У восеньскай журбе зямля глытае слёзы
Ізноў мінае дзень, каротшы кожны раз…
Зноў залотое вецце скідваюць бярозы.
І шэрае нямоты ізноў прыходзіць час…

Вільготнае паветра ўжо не дасць сагрэцца.
І дзесьці там, далёка, курлычуць жураўлі.
Іх развітальны гоман кранае маё сэрца…
Зноў вернуцца вясною да роднае зямлі.

І кожны дзень чакаю, таго, што будзе заўтра.
А заўтра будзе зноў той самы кожны дзень.
Зноў прынясе надвор’е са стос журботных жартаў.
І развітальна неба заплача па цяпле…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У восеньскай журбе - Катажына Ляўдацкая