Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маёй дарагой расейке

Ользе

Ўсе словы як мечам адсекла,
Б’юць у вочы бялёткія згусткі.
Я другі раз па-беларуску
Пішу верш для мілай расейкі.

Вось Воўга у вас рака-маці,
У нас добры бацька ёсьць Нёман.
Нязмоўкны над ім птушы гоман,
Над ім ўсе мы сёстры і брацця.

Прайдзем з табой паркам Каложскім,
Ёсьць ў ім драматычныя рысы:
Князёўна, дачка тут Барыса,
Пранізлась стралой крыжакоўскай.

Памерла яна за каханне,
Пачуццкем тым збронены горад,
Куды ты не кінеш свой погляд:
Усюды сутрэчы-расстанні.

І бачна ва ўсім тут бяспека,
І цуды прыневерагодныя,
Палюбіш, упэўнен, Гародню,
Мая дарагая расейка…

6-7 снежня, 2010.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маёй дарагой расейке - Андрэй Чапялюк