Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я – часцінка маёй Беларусі

Я – маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.

І, напэўна я тут не зраблю адкрыцця,
Я – звяно неўміручага роду,
Што на ніве бясконцага поля жыцця
Беларускім завецца народам.

З праўдай Божаю ставіцца Вера мая
Да людзей. Без хлусні і прымусу –
Гонар маю лічыцца часцінкаю я
Асвячонай зямлі беларусаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я – часцінка маёй Беларусі - Алесь Казека