Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Замкі Беларусі

Так мала іх, cтарых муроў-ліцьвінаў…
Іх забівае час, а болей здрада
І забыццё – найгоршая прынада, –
Яны ж стаяць на зло, як напаміны,

Нямногія, якія засталіся
І здольныя вякам пальчатку кінуць –
Адваяваць у забыцця радзіму
І памяць тых, якія не зракліся.

Вякамі азіраючы бязмежжа
І тлум людскі, што поўны пераменаў,
Яны, нібыта суддзі пакаленняў,
І праўды прагне змрочны позірк вежаў.

Яны стаяць – трывалыя бы вернасць,
Далёкай велічы апошнія руіны,
Жывыя камяні маёй радзімы,
І сілу надаюць, каб ёй васкрэснуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Замкі Беларусі - Алесь Спіцын