Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Меркаванні пра мінуўшчыну

Каб ацаніць вялікія падзеі
Ад іх ў часе трэба адысці.
Тады бягучыя жыццевыя завеі
Сапраўдны сэнс не перашкодзяць ў іх знайсці.

Ўсе вялізнага маштаба забурэнні
Нясуць свае істотныя урокі.
Але каб усвядоміць іх значэнні
Спачатку шлях прайсці патрэбна досыць доўгі.

Гэта справа ўсіх наступных пакаленняў
Судзіць аб тым што ў мінулым адбылось.
Для іх ўжо не будзе тых пакутлівых сумненняў,
Якія нам перамагаць раней прыйшлось.

На ўсе пытанні нам адкажа толькі час,
Які ўсё расставіць па сваіх законных месцах.
І што сёння таямніцай ёсць для нас
Затым гісторыяй далёкай застанецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Меркаванні пра мінуўшчыну - Зміцер Аўчыннікаў