Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не кахала

Разумею. Усё перамелецца
Як на млыне праз Неман мука
I раптам шчасце само не сустрэнецца
А жыццё працячэ як рака…

Палына завіхаецца, кружыць
Куды лёс нас з табою нясе…
Удваіх не замерзлі y сцюжу
У адзіноце замерзнем у вясне…

Пахавай мае вершы у маі…
А у снежні яны расцвітуць..
Табе верыла… Я не блукала.
Вершы птушкамі у неба лятуць..

Можа прауда усі вершы скрала…
Як сказаць.. I твае і мае…
Не кахала! Крычы #Не #кахала
Не кахала, забудзе мяне…

Не забуду.. Але абяцаю…
Тваё сэрца назад не вярну
Ты крычау “Не кахала” – Кахаю…
Сэрца у сэрцы адна зберагу….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Не кахала - Кацярына Елісеенка