Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кармазынам асмужаны

Ведаеш добра: ты вельмі прыгожая,
вусны твае кармазынам асмужаны.
Вочы ненацкам жыццё ўстрывожылі
і агарнулі сукрыстасцю кужалю.

Чуў ды не верыў – спатканне на ростані.
Што ж, будзе сумная песня, мінорная.
Наша каханне звычайнае, простае, –
хоць незвычайнай тугой і агорнута.

Лёс табе даў пекнату чараўнічую,
дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае.
Шчыра жадаю – не быць табе знічкаю,
каб і ўспамін да сябе ты не клікала…

Хвалямі ў хвалях, пакуль не загінулі,
сэрца твайго каб шкадункі не ўразілі…
Можа, і мы на акрайках дэльфінавых,
быццам хлапчук Рафаэльвай фантазіі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кармазынам асмужаны - Уладзімір Дубоўка