Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дні вераснёўскія натхняюць

Дні вераснёўскія натхняюць
сказаць, хай не ў апошні раз,
што я цябе цяпер кахаю,
як і тады, у даўні час.

Мы будзем жыць у спадзяванні, –
Бог не разлучыць болей нас,
дасць нам знайсці выратаванне,
як і тады, у даўні час.

Святлом пяшчотным млее сонца,
і недзе зноў іграюць джаз,
прарочаць шчасце і раскошу,
як і тады, у даўні час.

Час крочыць шпарка і нястомна,
і дасць сказаць яшчэ не раз,
што я цябе цяпер кахаю,
як і тады, у даўні час.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дні вераснёўскія натхняюць - Юрась Шамецька