Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ПАЛУТЫ БАДУНОВАЙ

(1885-29.11.1938)

“Прыгожай і слабой павінна быць
жанчына…”-
Прывыклі так мужчыны гаварыць даўно.
Яна слабая, як з мужчынам п’е віно,
Прыгожая і моцная, калі з Айчынай,
Што хоча вольнай быць, жанчына заадно.
І ты была прыгожай, нібы кветка ў маі,
І моцнай беларускаю душой была.
І ты трывала здзек, не кожны здзек стрывае
У часе, што шкадуе для людзей цяпла.
І ты на шыбу дыхала, каб сонца бачыць,
І доўга тонкі лёд крывава раставаў.
І тое, што было, ніхто ўжо не зыначыць,
Турмой не стануць ні касцёл і ні царква,
Яны-святыя, як і нашая Айчына,
Што вольнай будзе, а інакш і не павінна
Быць у Еўропе, бо і Беларусь-жанчына,
Прыгожая і моцная, як ты была
У час свайго імкнення да Святла…

9.09.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ПАЛУТЫ БАДУНОВАЙ - Віктар Шніп
«