Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ

(7.08.1837-9.06.1863)

Як знак невінаватасці – парваная вяроўка,
Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю.
І сонца над прыціхлай Вільняй божаю
кароўкай
З нябёсаў светлых, як з крыла анёла, на
зямлю
Перад табою падае і назаўжды знікае,
І ты вісіш, нібы звана невырваны язык.
І ўжо народ на пляцы– як кулак, які сціскае
Твой сябар, у сабе, як бомбу, затаіўшы крык.
І гэты крык з душы прарвецца і разбудзіць
Бога,
І мары светлыя ўсе збудуцца, і праз гады
Твая паўстанцкая не зарасце быллём дарога
Да Беларусі вольнай, нібы да жывой вады…

8.07.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ - Віктар Шніп