Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА НАПАЛЕОНА ОРДЫ

(11.02.1807–26.04.1883)

Ніколі не позна вярнуцца з чужыны
Да любае сэрцу самотнай Айчыны
І стаць яе славай, якая з гадамі
Вышэй і вышэй, нібы зоры над намі.
Вярнуцца і помніць Парыжскія драмы,
Паэзію, музыку, фарбы і Храмы,
І неба Італіі, што як віно
У тым вінаградзе, які ўжо даўно
Антычны і спелы, як жніўнае лета,
Што ў фарбах застыне і ў словах паэтаў,
З якімі ты марыш аб вольнай краіне.
І шмат хто за волю краіны загіне,
Бо волі падмурку не быць без крыві.
А волі не хочаш– па-рабску жыві!
І ты інсургент, але болей– мастак,
Што ведае волі сапраўднае смак
І сёння малюе сядзібы і Храмы,
Каб заўтра, як ён, мы сказалі таксама,
Што тут Беларусь і была, і век будзе,
І мы еўрапейскія людзі…

18.07.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА НАПАЛЕОНА ОРДЫ - Віктар Шніп