Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА

(11.07.1932-3.02.1989)

У камянях, у бронзе, у граніце
Ты пакідаеш цеплыню душы,
Як летам неба васількамі ў жыце
Пасеена, дзе быць маглі крыжы,
Бо ў кожным полі беларусаў косці,
Нібыта нашай волі карані,
Былі і ёсць чужыя для кагосьці,
Для нас жа родныя, як і агні
Кастроў паўстанскіх, ля якіх сагрэцца
І ты ў завейны час таксама б мог…
Баліць твая душа, згарае сэрца,
Бо колькі шчэ нязведаных дарог
На Беларусі, нібы на Галгофе нашай,
Дзе ў кожнага ёсць выбар кім тут быць.
“Я-беларус!”-ты перад Богам кажаш,
Сказаўшы гэта, застаешся жыць
У камянях, у бронзе, у граніце,
Дзе цеплыня жыве тваёй душы,
Як летам неба васількамі ў жыце
Квітнеецца, дзе быць маглі крыжы…

18.12.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА - Віктар Шніп