Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА СНЯЖЫНКІ

Святло сняжынкі з неба ўпала
На поплаў – грэшную зямлю…
Пакуль слязой сняжынка стала,
Паспела вымавіць “Люблю”.

“Люблю, люблю…” – прашапацела
Зусім пажухлая трава.
“Люблю, люблю…” – вада запела
І захмялела галава.

І слова птушкай узляцела,
Каб чуць маглі не толькі тут…
І вуснам вымавіць карцела
“Люблю” ў адказ на твой прысуд.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА СНЯЖЫНКІ - Міхась Курыла