Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Балада пра каханне

Праз дрот калючы,
Аўчарак іклы,
Да болю сцяўшы дыханне,
Праз варту,
Краты
Яно пранікла
У лагер смерці,
Каханне.

За ім сачылі
I віжавалі.
Ласкавы позірк –
Як здрада.
Яго знішчалі,
Ды выжывала –
He выдай яго паглядам!..

Яна і ён –
Па семнаццаць вёсен,
Вочы –
Вочы сустрэлі.
Пяшчоты ім
Схаваць не ўдалося –
Асуджаны да расстрэлу.

…Здзіралі вопратку з іх
Апантана, –
Ад жаху зайшліся сэрцы,
He распранайце іх,
Закаханых!
Быць голымі –
Горш ад смерці.

Плыві хутчэй,
Туман вечаровы;
Будзь, туман, літасцівы.
Трава буйная,
Ўзыдзі над ровам,
Схавай, трава,
Іх цнатлівасць.

Перад каханым
Яна рукамі
Сваё захінала цела…
А ён першы раз,
He міргаючы,
З ямы
Глядзеў на яе,
Знямелы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Балада пра каханне - Генадзь Кляўко