Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На апошнім паверсе

На апошнім паверсе маёй адзіноты — пад мінус 20.
Так высока яшчэ ніхто і ніколі, ніхто і ніколі…
Адусюль можна ўбачыць трубы электрастанцый,
дымок уздымаецца ў нябесныя столі.
У перыяд распаду на часціны-часціцы
я табою перахварэла, рукі прэч ад майго Бога.
Я вывучыла напамяць усе твае небыліцы –
танную белетрыстыку і папуры-некралогі.
Адтаго, што ў гэтых пачуццяў тэрмін кароткі
дзеяння і гарантый няма фізічных,
у сваёй нарастаючай безвыходнасці – сто ад соткаў,
я памру ад хвіліннай пяшчоты ішэмічнай.
На апошнім паверсе маёй адзіноты – пад мінус 20.
Я да неба даўно прырасла дагары каранямі.
Мама сніцца балюча жывою, час прачынацца
у сюды, дзе сонца рэнтгенаўскімі прамянямі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На апошнім паверсе - Ярына Дашына