Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях да сябе

Шлях да сябе-па сцяжынках Роду,
а іншага-проста няма.
Няма ні надзеі, ні сілы ў народа.
Ды і самога народа няма.
Няма ні любові, ні праўды гаючай,
няма прыгажосці, святла,
няма паратунку ад злосці сляпучай,
ад стратаў, бязвер’я і тла.
Шлях да сябе-па сцяжынках Роду.
І нават калі занямог-ідзі,
бо там паратунак і веліч свабоды.
Са сцежкі сваёй не сыдзі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шлях да сябе - Зоя Калкоўская