Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Калі няма на свеце маёй мовы…”

Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, –
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, –
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “Калі няма на свеце маёй мовы…” - Максiм Танк