Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Я беларускай мовы носьбiт



Я беларускай мовы носьбiт,
Адданы за яе змагар.
Няўжо не будзе прыкра ўнукам,
Што мы згубiлi гэты дар…

Брат-беларус, прачнiсь хутчэе,
Няўжо ты страцiў гонар свой?..
Хай пераменаў вецер вее,
Мы за яе ўступiм у бой!

Няхай учора мы стагналi,
Але прайшоў ужо гэты час.
I перамога будзе з намi,
I мовы роднае абцас.

Яна адзiны скарб народу,
Крынiца годнасьцi яго.
Яна майго натхненьня водар,
Паэтаў вечнае сьвятло.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я беларускай мовы носьбiт - Мікіта Прыходзька