Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Чаму мы пазбягаем мовы нашай

Чаму мы пазбягаем мовы нашай?
Таму што потам, кроўю і слязьмі
Яна насычана, і плача,
Што мы яе не збераглі.
Чаму мы пазбягаем мовы нашай?
Саромімся, што памяркоўнымі завуць…
Таму, што словы ў новы век усе не нашы,
Таму, што душы не па-роднаму пяюць.
Чаму маўчым ў свеце, што беларусы мы?
Няўжо не ведаем, чые мы дзеці?!
Мы ж роднае зямлі сыны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаму мы пазбягаем мовы нашай - Вераніка Кірышчанка