Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пацеры да мовы

Мазалёвая,
з крываточынай,
і не сынава,
і не доччына,
паўсядзённаю,
усяўладнаю,
як жыццё-быццё,
безагляднаю,
мова родная,
Богу годная,
уваскрэсні, прашу,
НАРОДНАЮ,
каб вясна мая
ачмурэлая,
як пялёстачак,
белым-белая,
засвяцілася,
усміхнулася,
жылкай кожнаю
адгукнулася:
добрым – шчырасцю,
шчырым – шчодрасцю,
шчодрым – міласцю,
мілым – роднасцю,
родным – дзейнасцю,
дзейсным – вернасцю,
верным – мірам
і вечнай еднасцю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пацеры да мовы - Анатоль Шушко