Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДЫПЦІХ “ВОЛЯ”

ДЫПЦІХ “ВОЛЯ”

І. СВАБОДА

Воля чужая з воляй маёю
Ў калейдаскопе без паўтарэння;
Бой незваротны імчыць над зямлёю,
Распачынаючы ад нараджэння.
Воля ўчыняе ясныя долі,
Значна адрозныя у сутарэннях,
Пры злой нагодзе мкнуць заняволіць;
Праз выпадковасць – іскры на сцэне.
Воля другая з праўдай сваёю
З добрым намерам твораць няволю;
Німбы мяняюць над галавою –
Раб ці свабодны – граюцца ролі.

ІІ. КАХАННЕ
Пераўтварылася воля ў няволю
Дзеля кахання – рабскага райства,
Самасвядома межы ўздоўж поля
Ставіць умоўна-любаму брацтву.
Ў мілым каханьні правіць няволя
Скраўшы у волі кроплю свабоды
Не ў мазахістаў вучыцца воля –
У паратунку – доўжаннем роду.
Вольна паўстаўшы смелай ахвярай
На алтары адвечнага кону
Ласкаю песціць любасці чары,
Ў попел згарае дзеля палону.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш ДЫПЦІХ “ВОЛЯ” - Пётра Мурзёнак