Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў… аб каханьні

Зноў… аб каханьні.

І цяпер непатрэбны пяшчоты,
Бо жыцьця засталося на дых,
Бо калядную торбу шчадротаў,
Ад каханьня нягожа прасіць

Бо яно, ёсьць – істота чужая,
Абдымае ўсіх не сваіх,
І ў госьці чужых запрашае,
І пяшчотаў не прагне тваіх,

Бо яно – хараства мілаваньне,
У якім так засьмягнеш душой,
Што забудзеш аб блізкім зьмярканьні,
З гэтай торбай… сірочай… пустой.
2.02.14.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў… аб каханьні - Міхась Карцялёў