Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Не сьпіцца зноў

Не сьпіцца зноў. Якісьці клёкат
Сон растрывожыў, расштурхаў,
Аднекуль, з таямніц далёкіх,
Ён, быццам буслам прылунаў.

А з ім – не ліха, не бяда,
Не сьпёк, не лёд і не вада,
Не ўхваленьне, не спадман,
З ім – дней сыпучых караван.

Яны не муляць, не няволяць,
Не прымушаюць бегч бягом,
Яны – затухшае вугольле,
Жыцьця нягаснага майго.
-27.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не сьпіцца зноў - Міхась Карцялёў