Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Начны верш

Пакой – развагі зона. Тасуе ноч радкі: Чыставікі бяссоння, Жыцця чарнавікі… Няхай мне муліць мата І пухне галава, Жадаю смутак мацаць І радасць цалаваць… Калі прыёмнік каркне, прынёсшы дзённы рытм, Я дагуляю ў карты Несапсаваных рыфм. Я дасмакую вобраз З прыправай лепшых мрой, Калі ўжо дзень, як вораг, Ускочыць на парог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Начны верш - Віктар Стрыжак