Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ціхі верш

Ціхая засень старэнькай альтанкі.
Ціхае шчасце –
Шэпат каханкі.

Ціхія гукі.
Цёплыя рукі.

Лісця чаромхі вячэрняя споведзь.
Вусны дыханне спалохана ловяць.

Сіняя ціша
Зоркі калыша.

Крылаў птушыных апошнія ўзмахі.
Святло патушылі шэрыя гмахі.

Чуеш,
Як б’ецца
Сэрца ля сэрца?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ціхі верш - Генадзь Бураўкін