Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КУПАННЕ Ў РОСАХ

КУПАННЕ Ў РОСАХ

Ноч.
Аголена вусціш.
Бег сукенкі з плячэй.
На прасветленых вуснах
адзінота начэй.

Старажытнай замовы
дрогкі,
блытаны шэпт.
Паўтараюцца словы –
паўтараецца свет.

І закружыцца голаў
ад світанку надзей.
Росы падаюць долу
з вольных
белых грудзей.

Расплятаюцца косы
у высокай траве.
…Запалілі нябёсы
сонца – папараць-квет…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КУПАННЕ Ў РОСАХ - Людміла Паўлікава-Хейдарава