Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчына з вачыма крыніцы

Дзяўчынка з вачыма крыніцы –
Чаруе, як верш, успамін,
Як подых радзімай зямліцы,
Адкуль я пачатак набыў.

З вачамі, нібыта аконцы,
І поглядам, быццам санет,
Зіркне – і даруе свет сонца,
А голасам – звон-благавест!

Дзяўчына з вачамі крыніцы,
І постаццю белых бяроз –
Надзей родны кут: прытуліцца,
І вызначыць спадчыны лёс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзяўчына з вачыма крыніцы - Васіль Азаронак