Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш * * * Як балюча! Як крыўдна! Як горка

” А свет ізноў на вастрыні надзей” Я. Янішчыц

Як балюча! Як крыўдна! Як горка…
Там вайна!.. На суседскім падворку.
Чалавечая годнасць траціцца.
І бязвінным жыццём доўг плаціцца.

І ці будзе хто ў тым вінаваты?
Сатана правіць баль п’янаваты.
Сыпле жорсткасць, бяду, раўнадушша…
Адлятаюць пакутліва душы.

Свет аглух! Анямеў! Свет аслеп!
Вунь – на вострым лязе яго след.
І крывавіць асенняя пожня.
Памірае надзея апошняй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш * * * Як балюча! Як крыўдна! Як горка - Таццяна Цвірка