Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горкі зман неспраўджаных жаданняў

Горкі зман неспраўджаных жаданняў –
Нечаканы жорсткі ўдар пад дых.
Праз памылкі і расчараванні
Свет аглух,
аслеп,
заціх.

Толькі плача кнігаўка адчайна.
Голас-покліч кідае ў Сусвет
Голас ціхі, з болем незвычайным –
Хтось падрэзаў крылы ёй ушчэнт.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Горкі зман неспраўджаных жаданняў - Марыя Кобец