Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прасіў

Я прасіў:
Заблудзіся ў душы!
Я маліў:
He ляці з пачуцця!
Ты стрыжом
Ля акна пакружы
Над маім
Вадападам жыцця.
Я прасіў:
Заблудзіся ў душы
Непралётным анёлам
Начным,
Пра каханне
Нашэптам скажы
Ці развейся,
Як горкі дым…
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Горкі дым
Засланіў паўсвету,
З дыму выйшла Яна…
З суседам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прасіў - Кастусь Цыбульскі