Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УКРАЛi ЗiМУ

Не тыя i зiмы, брат, зараз пайшлi,
Не тыя – размовы i спрэчкi…
Падкiне сняжку нам калi-нiкалi,
Гiбеюць ад холаду голыя рэчкi.

За акiянам – наадварот,
Стыхiя снягоў накруцiла:
Закрыты вакзалы, аэрапорт –
Вось жаху зiма напусцiла!

Такая там нацыя – слаб яе дух:
Як можна ад снегу замерзнуць?..
Вось наш беларус –
Залез бы ў кажух…
Ды ўкралi зiму ў нас. Цi вернуць?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш УКРАЛi ЗiМУ - Міхась Курыла